РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І ПЯСОЧНЫ ТОРЦІК
        
МЫШКА ПІК-ПІК І ПЯСОЧНЫ ТОРЦІК

        
        Аднойчы мышку пабудзілі крыкі, што даляталі праз расчыненае акно з вуліцы. Адзін з галасоў належаў Веранічцы.
        – Які ты непрыгожы торцік зрабіла! – крычала яна некаму.
        – Ну і што? Зараз я яго зруйную і новы спяку! – адказвала другая дзяўчынка.
        «Нічога сабе! – падумала мышка. – Торцікамі яны раскідваюцца! Не каб беднай Пік-­Пік даць хоць крышачку. Трэба самой пабегчы туды і навесці парадак!»
        І Пік-­Пік хуценька пабегла на двор, есці торцікі.
        Веранічка і дзве яе сяброўкі сядзелі ў пясочніцы. Яны набіралі шуфлікамі вільготны пясок, накладалі ў прыгожыя формачкі і перакульвалі на драўляны борт пясочніцы. Пасля формачкі здымаліся, і заставаліся прыгожыя фігуркі, падобныя да торцікаў, кексаў і пірожных. Дзяўчынкі яшчэ ўпрыгожвалі іх кветкамі, ягадкамі, каменьчыкамі, так што атрымлівалася нават апетытна з выгляду. Таму мышка доўга не раздумвала, а адразу куснула самы прыгожы торт...
        – Цьху! Пясок! – Пік-­Пік пакратала другі «торцік», і той рассыпаўся...
        – Ты што робіш? – закрычалі дзяўчынкі. – Вераніка, гэта твая мышка? Дык скажы ёй, каб не рушыла нашу работу!
        Веранічка ўзяла мышку на рукі і строга сказала:
        – Пік-­Пік! Ты перашкаджаеш нам гуляць! Ідзі дадому, а то Мурзіка паклічу!
        Мышка вельмі пакрыўдзілася:
        – А што ж вы сумленных мышак падманваеце? Чаму гаворыце «торцікі», «торцікі», калі ў вас адзін пясок? Самі б яго і елі!
        – Дык мы, здаецца, табе і не прапаноўвалі! – абурылася Веранічка. – Хіба можна хапаць усё без дазволу? Калі-небудзь такое з’ясі, што памрэш!
        – Але ж я ад вашага пяску не памру? – занепакоілася мышка.
        – А можа!.. – засмяяліся Вераніччыны сяброўкі.
        Пік-­Пік выслізнула з рук Веранічкі і паімчала дадому. «Атруцілі! Забілі!» – ліхаманкава праносіліся думкі ў мышчынай галоўцы. На кухні Пік-­Пік адразу палезла ў кутнюю шафку, дзе Тата хаваў свае самыя дарагія лекі – невялікую бутэлечку, на дне якой у каламутнай вадкасці з рэзкім пахам плавалі нейкія шэрыя карэньчыкі. Тата любіў пацягваць з гэтай бутэлечкі ў самых розных выпадках: «Нешта горла баліць...», «Нешта жывот схапіла...», «Нешта стаміўся...». Глыне, закаркуе – і зноў вясёлы. Мышка нават успомніла, што Тата называў гэтыя карэньчыкі «дзівасіл» і тлумачыў, якой незвычайнай лекавай моцай яны валодаюць. Не ведала мышка толькі, што Тата ўвесь час залівае іх спіртам.
        І вось адкаркавала мышка запаветную бутэлечку, але, на шчасце, вырашыла адразу панюхаць чароўнае зеліва... У маленечкі мышчын носік шыбануў такі магутны пах, што Пік-­Пік заняло дых, яна паспела толькі пікнуць – і звалілася.
        Тым часам з прагулкі вярнулася Веранічка. І ўбачыла на кухні, ля адкаркаванай бутэлькі, бедную непрытомную Пік-­Пік. Веранічка ведала, што рабіць у такіх выпадках. Яна пабегла да тэлефона і набрала нумар «хуткай дапамогі». Але дыспетчар, пачуўшы, што пацыента завуць «мышка Пік-­Пік», параіла Веранічцы патэлефанаваць па іншым нумары. А менавіта ў міліцыю, дзе заўсёды рады выявіць хуліганаў.
        Веранічка паклала трубку і вырашыла ратаваць небараку сваімі сіламі. Яна ўзяла мышку і сунула яе пад струмень халоднай вады, як гэта рабілі ў тэлевізары з непрытомнымі дзядзькамі. Пік-­Пік хутка расплюшчыла вочы і прамовіла няшчасным галаском:
        – Торціка!
        Давялося маме сёння спячы сапраўдны торцік, каб супакоіць сваё сямейства пасля такога няшчаснага выпадку.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.