РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ІДЗЕ Ў МАГАЗІН
        
МЫШКА ПІК-ПІК ІДЗЕ Ў МАГАЗІН

        
        Захацелася мышцы Пік-­Пік цукерачкі. Пабегла на кухню – ніводнай няма. Гора!
        А ў мышкі былі сапраўдныя грошы. Даўно-даўно знайшла яна ў шчыліне падлогі капейку і прыхавала на ўсялякі выпадак. Дык чаму б цяпер не купіць сабе цукерачак?
        Дачакалася мышка, пакуль Мама пойдзе ў магазін, залезла ў яе сумку разам са сваёй капейкай.
        У магазіне было вельмі тлумна. Мышка, аднак, адчула салодкі пах і выскачыла з Мамінай сумкі. Ледзь не затапталі ласуху! Але Пік-­Пік усё-ткі прабралася ў той кут магазіна, дзе віраваў злосны натоўп і адкуль людзі выходзілі з прыгожымі вялікімі каробкамі, перавязанымі бліскучымі стужкамі. Мышка з рызыкай для жыцця пралезла між нагамі пакупнікоў туды, дзе такія каробкі ўзвышаліся цэлай гарою. Каля гэтай гары завіхалася цётка ў белым халаце і шапачцы, беручы грошы і падаючы ўзамен каробкі.
        «Прадаўшчыца!» – здагадалася мышка і ўкінула сваю капейку ў цётчыну пантофлю. Цяпер можна паласавацца!
        Пік-­Пік залезла ў бліжэйшую каробку. Там сапраўды былі цукеркі, ды яшчэ якія смачныя! Але не паспела мышка даесці апошнюю, як каробку падхапілі, шпурнулі на прылавак, а пасля яна апынулася ў цёмнай сумцы.
        «Нічога, – думала Пік-­Пік, даядаючы цукерку, – уцяку!»
        Але як толькі каробку адкрылі, мышка пачула дзіцячы лямант:
        – Мама! Мама! Там мыш!
        – Што вы выдумляеце? – Над мышкай нахілілася тоўстая цётка. – Авой! Падманулі! Мыш прадалі замест цукерак! Ну, я ім пакажу!
        Пік-­Пік не паспела ўцячы – цётка спрытна схапіла яе за хвост, шпурнула ў каробку, закрыла і панесла назад у магазін.
        У магазіне цётка пралезла да прылаўка і паставіла перад прадаўшчыцай сваю пакупку:
        – Вы што людзям прадаеце? Замяніце каробку!
        Прадаўшчыца зняла з каробкі накрыўку і закрычала:
        – Ай! Мыш! Нашто вы яе сюды прынеслі, хуліганка? Я баюся! Міліцыя!
        А цётка крычала сваё:
        – Сама ты хуліганка! Цукеркі з’ела, мыш запакавала і людзей дурыш!
        Мышка ледзь паспела выскачыць з каробкі. I, на сваё шчасце, убачыла ў чарзе па цукеркі Маму! Мышка зноў схавалася ў яе сумку і сцішылася.
        Мама між тым дачакалася канца шуму, купіла каробку цукерак для Веранічкі і пайшла дадому. Мышка сядзела ў сумцы і здзіўлялася: «Чаго яны так шумелі? Я сумленна купіла цукеркі, а яны незадаволеныя. Добра яшчэ, што Мама Вераніччына там была!»
        Але пашанцавала і Маме, і Веранічцы. Бо калі б Пік-­Пік не з’ела цэлай каробкі цукерак да гэтага, Мама наўрад ці данесла б сваю каробку дадому некранутай...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.