РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА Ў ПАДАРУНАК
        
МЫШКА Ў ПАДАРУНАК

        
        Аднойчы вечарам Тата прынёс у кватэру вялізную прыгожую каробку ў ружовыя кветкі... Нават той, хто не ўмее чытаць, адразу здагадаўся б, што знаходзіцца ў гэтай каробцы, ад якой да таго ж смачна-смачна пахла... Але мышка Пік-­Пік чытаць умела. І слова «Торт», напісанае на каробцы вялізнымі чырвонымі літарамі, падалося ёй цікавей за ўсе кніжкі свету.
        Але Мама чамусьці не стала адчыняць запаветную каробку і нават паставіла яе высока на халадзільнік. Хаця мышка так і блыталася па кухні, уздыхаючы і жаласна папіскваючы... Ды што там – нават уласных дзяцей сквапныя дарослыя не пашкадавалі! Калі Веранічка папрасіла кавалачак торціка, Тата сярдзіта сказаў, што торт – не для з’ядання, а для гасцявання. У падарунак.
        Вядома, мышка не магла вытрываць такой несправядлівасці. Дачакаўшыся, пакуль усе заснуць, яна паспрабавала дабрацца да забароненага скарбу. І падскоквала, і па сценцы караскалася... А потым успомніла, як у фільме закідвалі ў варожы горад бомбы пры дапамозе гумы. А ў Веранічкі якраз ёсць гумкі для валасоў! Пачапіла мышка сінюю гумку на ручку дзвярэй, сама на яе села, гумка расцягнулася, мышка падскочыла... Карацей, упала мышка проста на каробку з тортам. Ну а далей – зразумела што... Хаця ласуха збіралася толькі пакаштаваць, але... Калі торцік скончыўся, мышка нават не змагла вылезці з каробкі. Там жа і заснула. І не чула, як каробку здымалі з халадзільніка, як перавязвалі яе вяровачкай...
        Вось і давялося мышцы прачнуцца ў незвычайных абставінах. Накрыўку з каробкі знялі, мышку асляпіла яркае святло ад крышталёвай люстры. Вакол высіліся салатніцы і келіхі, а на мышку здзіўлена глядзелі незнаёмыя дзядзькі і цёткі. Былі, праўда, тут жа Тата і Мама, а таксама цётка Надзя, якая нядаўна прыходзіла да Таты і Мамы ў госці.
        Калі замест торціка ўсе ўбачылі ў каробцы нешта іншае, Мама збялела з твару, штурхнула Тату нагой пад сталом, каб ён маўчаў, і прагаварыла:
        – А гэта наш маленечкі сюрпрыз... У гонар нядаўняга свята гумару...
        – Вой, якая цудоўная цацка! – усклікнула цётка Надзя. – І адразу відаць, імпартовая!
        – Якая тоўсценькая! – зашумелі госці, абмяркоўваючы падарунак.
        – І вусікі як сапраўдныя! І хвосцік!
        – А можа, у яе ўнутры нейкі сюрпрыз?
        Мышка сядзела, скамянеўшы, з разяўленым ротам і вылупленымі вочкамі. Толькі б якому боўдзілу не ўздумалася паглядзець, што ў яе ў жываце! Але госці хутка забыліся на «сувенір» і пачалі піць гарбату з печывам. І цётка Надзя паставіла мышку на паліцу.
        Давялося мышцы сядзець і цярпліва назіраць, як паглынаецца ўсялякае смакоцце. Нарэшце ўсе наеліся, напіліся, пачалі збірацца дадому.
        «Няўжо мяне пакінуць тут? – з бояззю думала мышка. – Мама моцна раззлавалася, возьме ды і пойдзе без мяне... Што ж рабіць?»
        На шчасце, у агульнай мітусні мышцы ўдалося незаўважна скочыць на плячук цёткі ў пінжаку з футравым каўняром, патрапіць у калідор, там саскочыць на падлогу. Там мышка залезла ў Татаву сумку і прыціхла.
        Калі Мама і Тата вярнуліся дадому, дзе іх чакалі бабуля з Веранічкай, Максімкам і Пепітай, Мама нарэшце выказала, што яна думала пра мышэй і пра тых мужоў, якія не могуць тых мышэй выкурыць з хаты.
        – Нічога, няхай цяпер гэтая нахабная мыш пасядзіць у цёткі Надзі, пагаладае!
        Пік-­Пік сядзела ў Татавай сумцы і трэслася ад страху: а раптам яе зараз заўважаць? Тата ж пагразіўся, што аддасць яе дактарам для нейкіх доследаў...
        Толькі калі ўсе ляглі спаць, небарака насмелілася вылезці з сумкі і кінулася ў сваю норку. І пасля цэлы дзень сядзела там, харчавалася толькі прыпасамі. Потым, вядома, вылезла. І нават узрадаваліся ёй, бо Веранічка ўжо намаўляла Маму ехаць да цёткі Надзі па мышку.
        Але цётка Надзя чамусьці перастала запрашаць Маму і Тату ў госці.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.