РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ЕДЗЕ Ў ВЁСКУ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ЕДЗЕ Ў ВЁСКУ

        
        Бабуля і дзядуля Веранічкі і Максімкі жывуць у вёсцы. Тата часта прывозіць адтуль розныя прысмакі – яблычкі, арэшкі, семачкі, ну і, вядома, сала, каўбаску і яйкі.
        Мышка Пік-­Пік ні разу ў вёсцы не была. Але гэта, несумненна, было месца, куды варта наведацца. У Вераніччыным «Буквары» шмат расказвалася пра вёску і яе жыхароў. І аднойчы мышка падрыхтавала пяць пустых мяшэчкаў, пяць шнурочкаў, каб мяшэчкі завязваць, калі яны не будуць пустыя, і адну вялікую стракатую торбу. І раніцай пабегла на аўтобусны прыпынак.
        Аўтобусы спыняліся часта. Але на якім заехаць у вёску? Смярдзела гарачым асфальтам і бензінам. Калі ж пад’ехаў маленькі стары аўтобусік, у які пачалі заходзіць людзі з вялікімі клункамі, кошыкамі і вёдрамі, мышка ўчула пах хлеба і малака. Менавіта так пахлі Татавы сумкі, калі ён вяртаўся з вёскі.
        І мышка ўскочыла ў аўтобус, схавалася пад апошнюю лаўку і заснула.
        Прачнулася Пік-­Пік ад таго, што нехта моцна бразнуў вядром. Аўтобус больш не ехаў, пасажыры выходзілі з яго... Выскачыла і мышка.
        Сапраўдная вёска, як на малюнку ў «Буквары»! Драўляныя дамкі, зялёная траўка... А вунь, на бліжэйшым двары, свінка! А свіння – гэта ж сала!
        І мышка скіравалася туды.
        Свіння аказалася вялікай і надзіва бруднай. Мышка патрэсла перад ёй пустым мяшэчкам.
        – Ну, давай сала! Я – знакамітая мышка Пік-­Пік! З горада прыехала!
        Але свіння не слухала мышку, а ўсё поркалася ружовым лычом у брудзе і ледзь не зачапіла госцю з горада.
        «Фу, ну і непрыемная асоба, – вырашыла мышка. – І сала ў яе, відаць, такое ж бруднае, як яна сама. Цікава, дзе яна яго трымае?»
        Побач нехта гучна замыкаў...
        «Карова! – узрадавалася мышка . – Я разумная, ведаю, што карова дае малачко, смятанку і тваражок!»
        У маленькім драўляным дамку без вокнаў сапраўды стаяла карова. Але такая вялізная, чорная, з такімі вострымі рагамі, што Пік-­Пік спалохалася... Усё-ткі наважылася, падышла і запішчэла:
        – Прывітанне, карова! Я – мышка Пік-­Пік з горада. Прыехала па малачко. І масла давай! І смятанку! Лепш у слоіках. А яшчэ сырочкаў... У шакаладзе...
        Карова выявілася неадукаванай вясковай жывёлінай. Яна не звярнула ніякай увагі на маленькую гараджанку і ледзь не затаптала яе цяжкім брудным капытом.
        Выскачыла Пік-­Пік на двор. А там куры ходзяць, нешта дзяўбуць. «Хоць яйкамі разжывуся», – падумала мышка.
        – Ану, яйкі давайце! Яйкі, кажу, давайце!
        Але куры таксама былі негасціннымі. А даўгалыгі певень як закукарэкае проста над мышкай, як пагоніцца за ёю!
        У пошуках ратунку пралезла небарака мышка паміж нейкімі штыкецінамі... Аддыхалася, агледзелася... Агарод! Вось памідорчыкі, вось гарох, а там парэчкі чырванеюць! Ну, нарэшце... Давай мышка пакаваць свае мяшэчкі. У адзін – чырвоныя парэчкі, у другі – чорныя, у трэці – агрэст, у чацвёрты – гарох... А ў вялікую стракатую торбу – памідоры.
        І тут на граду скочыў здаровы вясковы кот з жоўтымі бязлітаснымі вачыма.
        Уцякае мышка. Ляціць, пад пахамі – мяшэчкі, у зубах – торбачка... Добра, што аўтобус яшчэ стаяў на прыпынку і рыхтаваўся ехаць назад, у горад. Схавалася мышка са сваёй здабычай пад лаўку ды заснула ад стомы. А калі прачнулася, за акном мільгалі знаёмыя высокія дамы.
        І ноччу мышка Пік-­Пік не выйшла на звычайнае паляванне па цукерачкі. Сядзела ў сваёй норцы і ласавалася вясковымі прысмакамі.
        Але вырашыла, што больш у гэтую небяспечную вёску не паедзе ніколі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.