РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І ГІТАРА
        
МЫШКА ПІК-ПІК І ГІТАРА

        
        Аднойчы мышка Пік-­Пік гуляла па кватэры. Яна бегала па падлозе, а потым пачала залазіць на фатэлі і скакаць па канапе. Скок­скок! Скок­скок!
        I тут мышка заўважыла, што, калі яна падскоквае, нешта наверсе тоненька звініць: «Дзінь-дзінь-дзінь!»
        Мышка агледзелася і ўбачыла, што над канапай вісіць гітара. Але Пік-­Пік не ведала, што гэта за прадмет. Зацікавіла яе толькі круглая чорная адтуліна ў жоўтым дрэве. Мышка вырашыла, што гэта – норка. А ў норцы жыве яшчэ адна мышка.
        «Трэба пазнаёміцца з гэтай незнаёмкай, – падумала Пік-­Пік. – У кожнай прыстойнай мышкі ёсць у норцы нешта смачнае».
        I Пік-­Пік пачала падскокваць на канапе: скок-скок! Гоп-гоп! Скок!.. I апынулася ў чужой норцы.
        Але там было зусім пуста. Там не было ні мышкі, ні прысмакаў... I Пік-­Пік захацелася вылезці адтуль, але гэта зрабіць яна не змагла.
        – Пі-ік, пі-ік... – заплакала мышка.
        І нехта тоненька паўтарыў у яе над вухам:
        – Пі-і-ік, пі-і-ік!..
        – Хто тут? – спалохалася мышка.
        – Гэта я, музыка! – празвінела ў адказ. – Я тут жыву.
        – А што ты ясі? – адразу пацікавілася мышка.
        – Нічога...
        – Ах, нічога? Тады выпусці мяне адсюль як мага хутчэй!
        – Ты што, не хочаш мяне паслухаць? – пакрыўджана прагаварыў тоненькі галасок. – Мяне ўвесь свет слухае! Мяне любіць нават Мама... Ды вось нешта зусім рэдка апошнім часам яна бярэ гэтую гітару ў рукі. Так што пайграю я для цябе!
        – А што ты мне дасі за тое, што цябе паслухаю? – спытала Пік-­Пік.
        – Асалоду прыгажосці! – урачыста прагаварыў прывідны галасок, і струны пачалі ўжо назвоньваць нешта прыгожанькае...
        – А што, гэтая «прыгажосць» падобная да смаку торціка са сметанковым крэмам? Альбо на шакаладную цукерачку з вафелькай унутры? – зацікавілася мышка.
        – Гэта нашмат, нашмат лепей! – запэўніла нябачная суразмоўніца.
        І струны зноў зазвінелі...
        – Што гэта з маёй гітарай робіцца? – раптам пачуўся здзіўлены голас Мамы.
        Пік-­Пік адчула, што яе прытулак кудысьці рухаецца, і заверашчала ад страху.
        – Гэта ты, Пік-­Пік, сюды залезла? – абурылася Мама, перавярнула гітару і патрэсла над канапай, на якую і вывалілася Пік-­Пік.
        – Ну, калі ты сапсавала інструмент, шкодніца... – пагрозна пачала казаць Мама, але Пік-­Пік жаласліва прапішчэла:
        – Ды я проста музыку вельмі хацела паслухаць! Музыка там, у норцы гітарнай, жыве. Але ж ты рэдка яе выпускаеш на волю. Ёй там сумна...
        Ад гэтых слоў Мама аж разгубілася:
        – Вось не ведала, што наша аматарка цукерачак так любіць музыку. Ну, добра, зараз сыграю...
        Мама села на канапу і пачала іграць на гітары вясёлую песеньку. Хутка на гукі музыкі сабраліся Тата, Веранічка, Максімка, Пепіта. Усе сядзелі, слухалі, а потым нават пачалі падпяваць. І ў гэты момант мышцы было так прыемна, нібыта яна ела смачны салодкі торцік.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.