РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І ПАПУГАЙЧЫК
        
МЫШКА ПІК-ПІК І ПАПУГАЙЧЫК

        
        Аднойчы прачнулася мышка Пік-­Пік ад таго, што нехта стукаў у сценку.
        – Што за нахабства! – абурылася мышка. – Зараз разбяруся, хто гэта шуміць сярод ночы!
        Шчылін у падлозе хапала, і хутка мышка перабралася ў суседскі пакой. У клетцы на сцяне сядзела прыгожая вялікая птушка, вельмі стракатая, з моцнай крывой дзюбай. Птушка з зайздроснай энергіяй дзюбала ў сцяну.
        – Нашто стукаеш? – падала голас мышка.
        Птушка перастала дзяўбці, прыгледзелася і расчаравана сказала:
        – О, гэта ўсяго толькі мыш... А я спадзяваўся, што адгукнецца якая-небудзь разумная істота...
        Ад такіх зняважлівых слоў мышка ледзь стрымала абурэнне. Гэта яна – не разумная?!!
        – А ты сам хто такі?
        – Я – рэдкая птушка папугай. Я вялікія грошы каштую, – і папугай задумліва ўзяў лапкай круглую шакаладную цукерку і неахвотна з’еў. – Гаспадары на лецішчы начаваць засталіся. А мне суразмоўцы трэба. Я адзін не прывучаны... – і другую цукерку – дзёўб!
        Калі мышка ўбачыла, што папугай есць шакаладныя цукеркі, ды яшчэ без ахвоты, адразу палагаднела.
        – Шаноўны папугай, я вельмі рада з табой пазнаёміцца. Я сама люблю пагаварыць з разумнымі істотамі. Між іншым, мае гаспадары – паэты.
        – І чым жа яны цябе кормяць? – папытаўся папугай і ўзяўся за наступную цукерку.
        Мышка аблізнулася і пачала выдумляць:
        – У нас процьма ўсякіх цукерак, арэхі ў шакаладзе, а бананы і ананасы проста не ведаем, куды падзець.
        – Няўжо твае цукеркі смачнейшыя за мае? – зацікавіўся папугай.
        – Ты такіх ніколі не еў! – запэўніла мышка. – Вось... Калі хочаш... дай мне зараз тваіх цукерак, а заўтра прылятай да мяне... У суседнюю кватэру. І еш мае цукеркі, колькі хочаш, – а сама між тым думае: «Усё роўна ён з клеткі не выберацца...»
        Папугай павагаўся і скінуў для госці дзве цукерачкі. Пік-­Пік схапіла іх і ўцякла дадому. Цукеркі аказаліся надта смачнымі. Мышка з’ела іх і спакойна заснула і забылася пра новага знаёмага.
        Але назаўтра ў фортку нехта пастукаў.
        – Мама! – закрычала Веранічка. – Да нас папугай прыляцеў! Хутчэй адчыні!
        Мышка схавалася ў норку. А папугай сеў на стол і закрычаў:
        – Цукер-ркі! Цукер-ркі! А-на-на-сы!
        Мама і Веранічка здзівіліся.
        – Ён, напэўна, згубіўся, – сказала Мама. – Даўно не еў.
        І прынесла з кухні цукерак і яблык.
        – Што? – закрычаў папугай. – Каб я еў нейкія карамелькі? Арэхі ў шакаладзе давайце!
        – Адкуль мы табе возьмем арэхі ў шакаладзе? – зазлавала Мама. – Еш тое, што і мы ямо!
        – Падман! – залямантаваў папугай. – Дурная шэрая мыш падманула такую разумную істоту, як я! – і пачаў сварыцца і трашчаць крывой дзюбай. – Галякі! Жабрацтва!
        Мышка Пік-­Пік ледзь не плакала ад сораму. На шчасце, у дзверы пазванілі.
        – Ці не залятаў да вас наш папугай? – пачуўся ў калідоры голас суседкі.
        – Я тут! Я тут! – азваўся папугай і кінуўся да сваёй гаспадыні.
        І больш мышка ніколі з ім не сустракалася. Нават стуку ў сценку не чула.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.