РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПРЫВІД МЫШКІ ПІК-ПІК
        
ПРЫВІД МЫШКІ ПІК-ПІК

        
        Вераніччын і Максімкаў Тата вельмі любіць глядзець тэлевізар. Асабліва падабаецца яму, калі там паказваюць нешта страшнае – дзядзькі б’юцца, іншаземныя прыхадні людзей на кавалкі раздзіраюць, прывіды і мерцвякі за дзецьмі бегаюць... Тата сядзіць, адным вокам – у телевізар, другім – у газету, у руцэ бутэрброд... А Веранічцы ды Максімку ад тых жахаў на экране страшна­страшна... Нават мышка пару разоў з норкі вылезла паглядзець.
        – Ну як, спалохалася? – пытаюцца ў яе Веранічка і Максімка.
        – Нічога асаблівага, – фыркнула мышка. – Я – смелая. Мяне ніякія прывіды не напалохаюць...
        І пайшла ў норку дасыпаць. І сніцца мышцы – а мо на самой справе робіцца? – што пайшла яна на кухню пашукаць што­небудзь смачненькае. А на стале – торцік. З ружовымі кветачкамі з салодкага крэму. Ела, ела мышка, пакуль... у вачах не пацямнела і не павалілася на талерку... І нібыта над яе галавою нейкі званочак зазвінеў і шоргат крылаў наверсе пачуўся...
        Раніцой зайшла Мама на кухню сняданак рыхтаваць.
        – Ай­яй­яй! Торт забыліся ў халадзільнік паставіць! Мышка Пік-­Пік паела і, відаць, атруцілася...
        Прыбеглі на кухню ўсе – Тата, Веранічка, Максімка, котка Пепіта. На стале, на пустой талерцы, ляжыць дагары жыватом мышка Пік-­Пік.
        Прыўзняў яе Тата за хвост:
        – Усё. Спруцянела. Не будзе больш цукерачак па начах шукаць.
        Сям’я пайшла ўрачыстым крокам у прыбіральню. Кожны сказаў пра нябожчыцу колькі добрых слоў. Тады Тата ўкінуў цельца аматаркі торцікаў ва унітаз і спусціў ваду.
        – Бывай, мышка. Нам будзе не хапаць цябе.
        Ноччу Вераніка і Максімка прачнуліся ад таго, што па пакоі разлілося фасфарычнае ззянне. Пад самай столлю лётала нешта цёмнае, паўпразрыстае, з вачыма, што гарэлі зялёным агнём, і доўгім хвастом. «Нешта» завывала глухім голасам:
        – Цуке­е­рачак! Цуке­е­рачак!
        Усю ноч сям’я не спала. Прывід лётаў па кватэры і прасіў цукерачак. Аднак калі цукеркі яму прынеслі, не адрэагаваў.
        – Хто б мог падумаць, што наша Пік-­Пік зробіцца прывідам! – з горыччу сказаў Тата. – І як даць рады такой навале?
        – Бяда, – азвалася Мама. – На прывідную мышку ні мышалоўка, ні кошка не падзейнічаюць.
        – Так, – пагадзіўся Тата. – Але на прывідную мышку мусіць падзейнічаць... прывідная кошка!
        Сямейныя моўчкі, з нейкімі нядобрымі ўсмешкамі паглядзелі на котку Пепіту.
        Дарэмна бедная котка верашчала і пагражала зваротам у Грынпіс. Баўтануўся кончык яе пышнага хваста ў водазвароце унітаза – і нават развітальнага слова ніхто не сказаў.
        Вечарам усе спакойна ляглі спаць. Але апоўначы прачнуліся ад глухіх завыванняў. Па пакоях лётаў прывід з доўгім хвастом і скавытаў: «Цуке­е­рачак!» А за ім лётаў другі прывід, падобны на котку, з вялізнымі палаючымі вачыма, і выводзіў: «Мы­ы­шку! Мы­ы­шку!»
        Зноў сабраліся на сямейны савет.
        – Цяпер трэба думаць, як пазбавіцца ад прывіду коткі... – змрочна сказала Мама.
        – Эх, прывіднага сабаку б на яго...
        – Хіба сабака ва унітаз пралезе? – засумнявалася Веранічка.
        – А вунь у суседкі такі сабачка добранькі... – задумліва сказаў Тата. – Звяглівы, шчупленькі... А катоў як ганяе!
        Усе моўчкі пераглянуліся.
        –То­о­бік! Тобік! – увечары жаласна крычала на двары суседка, падзываючы вернага цюцьку.
        Унітаз у чарговы раз сыграў пахавальную мелодыю.
        Павадок ад беднага Тобіка Максімка прыстасаваў пад сапраўдную каўбойскую пугу.
        Апоўначы па пакоі лёталі тры прывіды. Першы гарлаў: «Цукерачак!», другі – «Мышку!», трэці, самы вялікі, – «Кошку!».
        – Кажуць, на прывідаў дзейнічаюць срэбныя кулі... – змрочна сказала Мама.
        – Толку ў іх страляць, у гэтых... Бачнасць адна... – уздыхнуў Тата. – Вось калі... калі ва унітаз патронаў насыпаць...
        Трайны крык данёсся з прыбіральні. Такі гучны, што...
        Мышка Пік-­Пік прачнулася. Яна ляжала на пантофлі-канапе ў сваёй норцы, жывенькая, і нават есці хацелася...
        Мышка выбегла ў залу. Перад уключаным тэлевізарам сядзеў Тата з газетай і бутэрбродам. На экране зялёны монстр ганяў нейкіх небаракаў.
        – Як не сорамна! – абурылася мышка. – Там, дзе знаходзяцца дзеці і жывёлы, нельга глядзець такія фільмы!
        Тата ледзь не задушыўся бутэрбродам, але ўсё-ткі пераключыў тэлевізар на мульцікі.
        Нельга ж не прыслухацца, калі такія фільмы нават на мышыную псіхіку ўплываюць.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.