РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК РАМАНТУЕ ТЭЛЕВІЗАР
        
МЫШКА ПІК-ПІК РАМАНТУЕ ТЭЛЕВІЗАР

        
        Аднойчы Мама, Тата і дзяўчынка Веранічка паехалі ў вёску. Мышка Пік-­Пік прачнулася, вылезла з норкі і ўбачыла, што яна ў кватэры адна. I настрой у мышкі адразу так сапсаваўся, што нават есці ёй расхацелася.
        – Вой! – спалохалася мышка. – Так я схуднець магу! Трэба як­небудзь развесяліцца!
        А што лепей дапаможа ў гэтым, як мульцікі! I Пік-­Пік пабегла да тэлевізара.
        Мышка лічыла, што мульцікі ў Менску паказваюць увесь час, без перапынку, – варта толькі ўключыць тэлевізар. Не звярнула ўвагі мышка і на тое, што была сярэдзіна ночы, а ноччу тэлевізар адпачывае. Пік-­Пік пабегла ў залу і націснула на кнопку ля экрана. Экран засвяціўся, тэлевізар загуў, але ніякіх мульцікаў мышка не ўбачыла. На экране мітусіліся шэрыя кропачкі.
        «Сапсаваўся тэлевізар! – падумала мышка. – Вось гора. Трэба яго адрамантаваць».
        Тата рамантуе тэлевізар проста: стукае па ім кулаком, тэлевізар палохаецца і пачынае паказваць фільмы і футбол.
        Падскочыла мышка да тэлевізара і забарабаніла па ім лапкамі. Але лапкі ў мышкі маленькія, і тэлевізар працягваў паказваць шэрыя кропачкі. Пік-­Пік старалася, як магла. I скакала па тэлевізары, і на ўсе кнопкі націскала...
        «Трэба малатком!» – вырашыла мышка, палезла пад тумбачку і выцягнула з­пад яе патрэбную прыладу. Але малаток аказаўся такі цяжкі, што Пік-­Пік ніяк не магла яго прыўзняць. Можа быць, паспрабаваць адгрызці ад яго кавалачак? I Пік-­Пік угрызлася ў драўляную ручку малатка.
        Хутка ад ручкі амаль нічога не засталося, і мышка абедз­
        вюма лапкамі падняла цяжкую жалязяку... Тая выслізнула і гучна ўдарылася аб падлогу.
        На шум прыбегла Пепіта. Яе Вераніччыны бацькі спецыяльна пакінулі дома, каб прыглядала за шкодніцай мышкай. Пепіта ўбачыла, што тэлевізар уключаны, на падлозе валяюцца трэскі і жалезны наканечнік ад малатка... Пік-­Пік, зразумела, ужо не было – яна даўно сядзела ў норцы.
        Пепіта выключыла тэлевізар, падмяла падлогу, схавала малаток і гучна сказала:
        – Я ведаю, што гэта ўсё ты нарабіла, Пік-­Пік. Вось заўтра вернуцца Тата, Мама і Веранічка, я ім ўсё рас­кажу!
        Мышка, як пачула, што заўтра ўсе вернуцца з вёскі, адразу павесялела. I есці захацела. Ледзь дачакалася, пакуль Пепіта засне і можна будзе прабрацца на кухню, да ўлюбёных пернічкаў.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.