РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК ЯК НАВУКОВАЕ АДКРЫЦЦЁ
        
МЫШКА ПІК-ПІК ЯК НАВУКОВАЕ АДКРЫЦЦЁ

        
        У хуткім часе пасля таго, як мышка пафарбавала поўстачку адварам шалупіння цыбулі, у госці да Вераніччынай і Максімкавай Мамы прыйшла госця, якой мышка страшэнна баялася. Гэта была цётка Ірына, біёлаг. Цётка Ірына працавала ў Акадэміі навук і займалася тым, што ставіла ў палях і лясах пасткі на мышэй, пасля збірала сваю здабычу, адносіла ў месца са злавеснай назвай «лабараторыя» і разам з хаўрусам гэткіх жа бязлітасных асоб «вывучала». Пік-­Пік вельмі баялася, што цётка Ірына захоча «вывучаць» і яе. Таму заўсёды ў часы цётчынага гасцявання хавалася ў норку.
        Але на гэты раз Мама спякла для цёткі смачны торцік, і пах ад пачастунку разыходзіўся па ўсёй хаце. Цярпела Пік-­Пік, цярпела, а пасля падумала: «Цётка ўвесь торцік з’есць! Я павінна ад імя ўсяго мышынага племя не дапусціць гэтага!»
        I мышка папаўзла ў залу. Ёй удалося непрыкметна прабрацца пад канапу, на якой сядзелі цётка і Мама, і нават ускараскацца на столік з торцікам. I нават адкусіць кавалачак... I яшчэ... I яшчэ... I згубіла мышка пільнасць.
        Цётка Іра закрычала немым голасам:
        – Трымайце! Лавіце! – і паспрабавала накінуць на мышку свой шалік.
        Пік-­Пік плітанула ў норку і сядзела там, дрыжучы ад страху. А цётка поўзала па пакоі, зазіраючы пад мэблю, і ўзбуджана прыгаворвала:
        – Гэта ж трэба! Проста на стале ўбачыць прадстаўніцу новай, невядомай разнавіднасці мышэй! Я назаву гэтую разнавіднасць «мыш чырвонагаловая тоўстая» і напішу пра яе дысертацыю, і мне прыбавяць зарплату... Эх, толькі б знайсці, дзе яе норка! Там мусяць быць яшчэ такія мышы! Каб толькі мяне ніхто не апярэдзіў!
        I цётка Ірка поўзала па хаце, а Мама спрабавала ёй растлумачыць, што гэта ніякая не «разнавіднасць», а звычайная шэрая мыш, якая зрабіла сабе прычоску з дапамогай адвару шалупіння цыбулі, а тоўстая яна таму, што любіць есць торцікі...
        Нарэшце цётка Іра ўзнялася з падлогі.
        – Я не магу даць веры таму, што ты гаворыш, – холадна прагаварыла навукоўка. – Пакуль не даследую тае з’явы, нікуды не пайду! Мы не маем права хаваць ад навукі новыя факты! А што, калі гэта мутацыя ад радыяцыі ці яшчэ нейкая хвароба?
        Мама напалохалася, кінулася да мышчынай норкі і паўгадзіны ўгаворвала мышку выйсці. Нарэшце няшчасная Пік-­Пік вылезла. Мама ўзяла яе на рукі і паднесла да цётчынага носа. Цётка Іра перамацала мышку, як магла, нават зазірнула пад хвост, нарэшце панюхала чырвоную галаву... Пахла цыбуляй, як велікоднае яйка.
        – Звычайная мыш... Я такіх кожны дзень у лабараторыі сваёй бачу... – з крыўдай зазначыла цётка.
        Мама выпусціла Пік-­Пік, і тая вярнулася ў норку.
        Цётка Іра хутка пайшла. А мышка была суцешаная хіба адным – за тое, што наважылася аддацца «даследаванню», атрымала ад Мамы абяцаны кавалак торціка, арэх, цукерку і абгортку ад жуйкі з Мікі Маўсам...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.