РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПІК-ПІК I ПЕПІТА НА ПАЛЯВАННІ
        
ПІК-ПІК I ПЕПІТА НА ПАЛЯВАННІ

        
        Аднойчы прачытала котка Пепіта казку пра тое, як пасварыліся каты і мышы і з тых часоў каты палююць на мышэй. Задумалася Пепіта: «А я, аднак, ніколі на мышэй не палявала! А я ж котка!»
        I вырашыла Пепіта жыць згодна традыцыям продкаў. Тым болей што і мышка побач ёсць – Пік-­Пік.
        Пачытала Пепіта яшчэ раз казку, успомніла мульцікі пра Тома і Джэры... Здаецца, паляваць належыць такім чынам: кот сядае каля мышынай норкі і чакае, пакуль з’явіцца ахвяра. Цудоўна! Пепіта ўзяла шчотку, прычасала хвост, вусы і пайшла ў Вераніччын пакой, дзе пад шафай, як вядома, знаходзілася норка мышкі Пік-­Пік. Села Пепіта каля шафы і пачала чакаць. Чакала, чакала, надакучыла... Прынесла маленькае раскладное крэсліца, каб зручней было, зноў сядзіць, чакае... Нудна. Пайшла, прыхапіла вясёлы часопіс і кавалак каўбасы. Уселася ў крэсла, разгарнула часопіс, адкусіла каўбаскі... Так паляваць аказалася зусім не цяжка.
        Зайшла ў пакой Веранічка, папыталася:
        – Што ты тут робіш, Пепіта?
        – На мышку Пік-­Пік палюю, – горда адказала Пепіта.
        Здзівілася Веранічка, але не стала перашкаджаць, пайшла. Між тым мышка Пік-­Пік чула гэтую размову і вельмі зацікавілася: як гэта Пепіта на яе палюе? Высунулася з норкі (Пепіта за чытаннем часопіса гэтага не заўважыла) і бачыць: сядзіць котка ў мяккім крэсле, есць каўбасу і чытае.
        – О, паляванне – вельмі добрая штука! – узрадавалася мышка. – Я таксама хачу паляваць!
        Выцягнула мышка з норкі маленькае крэсліца, забранае ў Вераніччыных лялек, прыхапіла кавалак газеты і пернічак. Села насупраць Пепіты, есць, чытае... Любата!
        Падняла Пепіта вочы ад часопіса і здзівілася:
        – А ты, Пік-­Пік, што робіш?
        А Пік-­Пік адказвае ёй з набітым ротам:
        – Як што? Хрум­хрум... Я таксама палюю... Хрум­хрум...
        Пепіта разгубілася:
        – На каго?!
        – Як на каго? Хрум­хрум... На цябе... Хрум­хрум...
        Здзівілася кошка. Нешта пра такі выпадак у казцы нічога не гаворыцца... Але, падумаўшы, Пепіта змірылася: паляваць жа так прыемна... I сядзелі мышка і кошка надалей адна супраць адной, елі і чыталі...
        Зайшоў у пакой Тата.
        – Чым займаецеся?
        – Палюем! – хорам адказалі Пік-­Пік і Пепіта.
        – На каго?
        – Я на яе, яна на мяне!
        Тата так здзівіўся, што не меў што сказаць і пайшоў, пахітваючы галавою. Між тым пернічак і каўбаска даеліся, газета і часопіс дачыталіся. Сядзець стала сумна.
        – Ну што, разыдземся? – папыталася Пік-­Пік каляжанку.
        – Хіба што... – пазяхнула Пепіта. – Добра папалявалі...
        – Заўтра яшчэ папалюем! – адгукнулася мышка і схавалася ў норцы.
        А Пепіта пацягнула крэсла на месца, адчуваючы, што выканала свой кашэчы доўг.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.