РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА І ДАМАВІК
        
МЫШКА І ДАМАВІК

        
        Адпачывала Пік-­Пік пасля вячэры. Канапа з Татавай пантофлі была такая ўтульная, мышка задрамала, калі раптам у сцяне нешта зашкрэблася.
        – Няўжо зноў пацук? – абурылася Пік-­Пік.
        А са сцяны раптам выйшаў маленькі шэры чалавечак у зялёным капелюшы і бліскучых галёшах. Незвычайны госць па-гаспадарску пачаў аглядаць мышчыну хату.
        – Ты хто? – запыталася спалоханая мышка.
        – Я – гаспадар! – важна адказаў чалавечак у зялёным капелюшы. – А вось што ты робіш у маім доме? Давай ідзі адсюль, я буду тут жыць.
        Ад такога нахабства ў мышкі і страх прайшоў. Яна ўскочыла з канапы і замахала лапкамі.
        – Ах ты, кучмель стары! Знайшоўся гаспадар на чужую хату! Гэць адсюль, а то капялюш да галёшаў насуну!
        Госць рассмяяўся:
        – Што ты мне зробіш, жывёліна! Я – Дамавік, усё тут належыць мне, і ты, і твая норка. У кватэры, дзе я жыў, людзі пачалі рамонт, фарбы там смярдзяць, малаткі стукаюць, таму я сюды перабіраюся... Так што – ідзі, ідзі...
        І Дамавік папхнуў мышку да выхаду з норкі. Здаецца, лёгенька, але бедная мышка вылецела, як парушынка.
        Не, сілай тут нічога не зробіш. Трэба іначай... Дып-ла-ма-ты-яй... Гэта значыць хітрасцю ды ўлагоджваннем. І мышка асцярожна зайшла ў норку і ўсміхнулася захопніку, які разлёгся на яе канапе:
        – Вельмі шаноўны Дамавік! Я не супраць вашага гаспадарства. Дазвольце толькі апошні раз мне ў сваёй норцы пачаставаць вас гарбатай з цукеркамі.
        Дамавік падумаў і паблажліва хітнуў галавой. Мышка кінулася ў сваю скарбніцу, дастала лепшыя цукеркі, слоік малінавага варэння, арэшкі, і хутка яны з Дамавіком сядзелі за лялечным сталом і ласаваліся. А Пік-­Пік расказвала і расказвала Дамавіку пра свае прыгоды: як яна пякла торт, як ела кавун, як брала ўдзел у конкурсе прыгажосці і плавала на востраў за бананамі, пра пана Абадрана і Мікі Маўса...
        Дамавік ад цікавасці нават есці перастаў. Доўга сядзелі разам мышка і ейны слухач, але нарэшце ўся гарбата была выпіта, а цукеркі з’едзены. Тады Дамавік сказаў:
        – Шаноўная Пік-­Пік, трэба прызнацца, жыццё ў мяне сумнае, шэрае, усё па кутках цёмных туляюся, ад усіх хаваюся. Пагаварыць няма з кім. А вы так цікава жывяце. Так весела – мне такое і не снілся. Не буду я вас выганяць – знайду сабе месца ў іншай кватэры. А мне дазвольце прыходзіць да вас у госці на гарбату і слухаць пра тое, што з вамі будзе адбывацца.
        Вядома, Пік-­Пік з радасцю згадзілася. Толькі Дамавік паставіў адну ўмову: не расказваць пра яго нікому – ні Тату, ні Маме, ні Веранічцы, ні Пепіце...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.