РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА Ў КАВУНЕ
        
МЫШКА Ў КАВУНЕ

        
        Аднойчы мышка Пік-­Пік прачнулася і вырашыла, што час паесці. Пабегла на кухню, а там на стале ляжаў вялікі-вялікі кавун. Яго прынёс для дзяўчынкі Веранічкі горды і шчаслівы Тата. А Веранічка і Мама вырашылі гэты кавун не есці да заўтра, каб налюбавацца ім.
        Убачыла Пік-­Пік кавун.
        «Гэта «хто» ці «што»? – падумала яна. – Калі гэта «што», яго можна паспрабаваць з’есці, а калі гэта «хто», у яго можна нешта смачнае папрасіць».
        Мышка залезла на стол і абнюхала кавун. Пахла соладка.
        Паспрабавала мышка яго ўкусіць – нічога не атрымалася.
        Раззлавалася Пік-­Пік, схапіла нож, якім адкрываюць кансервы, і – хрась! У зялёным баку кавуна ўтварылася чырвоная дзірка, з якой паліўся смачны, духмяны напой!
        Мышка імгненна ўгрызлася ў гэтую спакусную чырвань. Чулася толькі: «Смач­смач-смач-смач-на...» I хутка звонку тырчэў адзін мышчын хвосцік, а пасля і ён знік у кавуне.
        Пік-­Пік ела, ела, ела і з’ела ўсё смачнае ў кавуне разам з семкамі. «Ну, можна ісці адпачываць», – задаволена падумала мышка і пачала шукаць дзірку, праз якую ўлезла ў кавун.
        Мышка пакруцілася ў пустым, як мячык, кавуне і ўбачыла маленькую круглую адтуліну. Але цяпер туды мог прасунуцца толькі мышчын хвосцік! Усё начынне кавуна знаходзілася ў жывоціку Пік-­Пік, і яна зрабілася сама круглай і вялікай і ледзь паварочвалася ў выедзеным кавуне.
        Напалохалася мышка, закруцілася, і кавун закруціўся разам з ёй. I тут якраз на кухню зайшла котка Пепіта. Бачыць Пепіта – ляжыць кавун на стале і круціцца, як ваўчок. «Ён не хоча, каб заўтра яго з’елі, – здагадалася Пепіта. – Ён хоча ўцячы. А Тата казаў, што аддаў за яго ўсе грошы з кашальком. Няўжо дарэмна прападзе такі каштоўны кашалёк?!»
        Пепіта пабегла будзіць дзяўчынку Веранічку і Маму. А Тату яна будзіць не стала. Бо вечарам Тата сказаў, што калі і сёння яму не дадуць выспацца, заўтра ён не пойдзе ў магазін і не купіць нікому цукерак.
        Прыйшлі Мама і Веранічка на кухню, а там на стале кавун скача! «Трэба яго разрэзаць!» – вырашылі Мама і Веранічка. I мышка Пік-­Пік заскакала яшчэ адчайней, так што кавун упаў са стала і пакаціўся ў пакой хутка­хутка, як мяч у дзядзькі-футбаліста.
        А ў пакоі спаў Тата. Кавун ударыўся аб Татаў ложак, падскочыў і ўпаў проста на Тату і раскалоўся ў яго на галаве!
        – Гвалт! – закрычаў Тата. – Па мне бегаюць піраты!
        I толькі котка Пепіта заўважыла, як з расколатага кавуна выскачыла кругленькая мокрая істота і пабегла пад шафу.
        У рэшце рэшт усе супакоіліся і заснулі.
        Канечне, наўрад ці мышка Пік-­Пік спала б спакойна, каб ведала, што заўтра ўсе застануцца без цукерак!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.