РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І МЫЛА
        
МЫШКА ПІК-ПІК І МЫЛА

        
        Аднойчы падчас сваіх начных вандровак па кватэры мышка Пік-­Пік забегла ў лазенку. Там, зразумела, не было нічога смачнага, але Пік-­Пік заўважыла на палічцы рознакаляровыя кавалачкі мыла. Выглядалі яны вельмі апетытна, а пахлі яшчэ спакусней.
        – Ды гэта зусім і не мыла, – пераконвала сябе мышка. – Хіба звычайнае мыла можа быць такім прыгожым!
        І наважылася, узяла ружовы круглячок з цукерачным пахам і адкусіла добры кавалак. На жаль, гэта ўсё-ткі было мыла. Пік-­Пік не паспела яго выплюнуць, глынула і цяпер крыўдзілася на ўвесь свет.
        – Падманваюць сумленных мышэй...– сярдзіта прагаварыла Пік-­Пік, і тут з яе рота вылезла мыльная бурбалка, а за ёй – яшчэ адна.
        – Ой! – спалохалася мышка, і наступная бурбалка села ёй на нос. – Ратуйце! Гвалт! – запішчэла Пік-­Пік і, пускаючы бурбалкі, кінулася ў пакой.
        Тата, Мама, Веранічка і Пепіта прачнуліся і здзівіліся: па ўсёй кватэры лёталі прыгожыя каляровыя шарыкі. Яны лопаліся, пакідаючы пырскі, а на падлозе сядзела мышка Пік-­Пік і горка плакала.
        – Што здарылася? – строга запытаўся Тата. – Толькі не кажы, што ты зноў нешта не тое з’ела...
        – Ды вось... – прамовіла мышка, выпусціўшы з рота бурбалку.
        – Ого! – зазначыў Тата. – Гэта што за з’явішча?
        – Ды яна мыла з’ела! – здагадалася Веранічка. – Падумала, напэўна, што цукерка.
        – Усяго адзін кавалачак, – запярэчыла Пік-­Пік, і ў паветры з’явілася яшчэ цэлая зграя бурбалак.
        – Ну вось што, – сказала Мама, – пакуль усе бурбалкі з цябе не выйдуць, нічым не дапаможам. Ідзі на балкон, а то ўся хата запырскана. І паразмаўляй там... хоць з варонамі.
        Пайшла няшчасная мышка на балкон. А з кім размаўляць? Сама з сабой? Сумна! І мышка вырашыла паспяваць. Хаця б тую песню, што Тата і Мама любяць заводзіць разам з гасцямі.
        – Ад панядзе­елка... Да паня-адзе-елка... дробны до-ождж ідзе... Са­абрала-ася бедна басота... І гарэ-элку п’е...– пішчыць мышка, стараецца, да таго ж уяўляе сябе беднай басотай, выпхнутай жорсткімі гаспадарамі з дому пад дробны дожджык, і шкада­шкада ёй сябе... Пішчыць, плача, бурбалкі пускае...
        Дзіва што варона, якая пралятала побач, ледзь не звалілася ад здзіўлення. Села на балкон, пытаецца:
        – Што ты тут робіш?
        – Ды вось, – заплакала Пік-­Пік, – з’ела кавалачак мыла, дык з хаты выгналі...
        Варона аж разачхалася ад мноства мыльных бурбалак, што вылецелі з рота мышкі. Трэба ж, які гэта моцны сродак – мыла... Ад кавалачка і жытло страціш, і розум... Але калі гэты сродак правільна ўжыць...
        – Слухай, Пік-­Пік, – сказала варона, – лепшы шлях забыцца на свае праблемы – заняцца чужымі. Ты можаш дапамагчы ўсяму нашаму двару. Ведаеш злога сабаку, што прывезлі новыя жыхары?
        Мышка Пік-­Пік, вядома, ведала бандзюгу: нікому ў двары прайсці не даваў, Веранічку нядаўна напалохаў.
        – Дык вось, – працягвала варона, – мы адвучым яго брахаць. Прынясі толькі мыла, якое ты каштавала.
        Мышка збегала ў лазенку і прынесла мыла. Варона схапіла яго і паляцела ў кватэру, дзе жыў злы сабака. Фортка, на шчасце, была прыадчыненая. Сабака, руды, калматы і тоўсты, як медзведзяня, спаў, а перад ягоным носам стаяла міска, напоўненая кавалкамі каўбасы і косткамі. Варона сунула мыла ў міску і гучна каркнула. Сабака вобмірг усхапіўся і забрахаў. Нахабная птушка вылецела, а сабака падумаў: «Гэта ж яна па маю ежу прылятала. Не трэба было нічога на заўтра пакідаць. Лепей з’ем усё цяпер, а то скрадуць».
        І зжэр усё, што было ў місцы, разам з мылам.
        Раніцай пабег злы сабака на двор. І якраз з пад’езда выйшлі Веранічка з Мамай.
        – Гаў-гаў-гаў! – забрахаў сабака, каб напалохаць іх.
        І тут з ягонай пашчы вылецела некалькі вялізных вясёлкавых бурбалак. Сабака спалохаўся і змоўк. На куст села варона.
        – Гаў-гаў... – не вытрымаў сабака.
        Але зноў з’явіліся бурбалкі. Сціснуў сабака сківіцы, а варона давай над ім рагатаць. Паспрабаваў сабака яшчэ пару разоў гаўкнуць, але, зноў убачыўшы бурбалкі, зусім спалохаўся: кінуўся дадому лячыцца ад невядомай хваробы. Ад таго часу зрабіўся ён самым маўклівым і выхаваным сабакам у двары.
        А мышка Пік-­Пік нічога гэтага не бачыла, бо салодка спала ў сваёй норцы.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.