РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПАДСТУПНЫЯ МУРАШКІ
        
ПАДСТУПНЫЯ МУРАШКІ

        
        Аднойчы мышка Пік-­Пік ляжала на сваёй канапе-пантофлі пасля добрага абеду. Раптам недзе з падлогі пачуўся тоненькі галасок:
        – Шаноўная мышка!
        Пік-­Пік азірнулася наўкола і нікога не заўважыла. А галасок не змаўкаў:
        – Пані мышка! Паглядзіце сюды, я тут!
        Мышка паглядзела на падлогу і проста ля сваёй канапы ўбачыла рудую мурашку.
        – Табе што трэба? – раззлавалася мышка. – Не бачыш хіба – я адпачываю!
        – Шаноўная мышка! – запішчэла мурашка. – Мяне паслалі да вас па дапамогу. У нас ёсць вялікі мех найлепшага цукру, але мы ніяк не можам яго прагрызці. Каб вы згадзіліся трохі папрацаваць сваймі зубкамі, то вы б мелі столькі цудоўнага цукру, колькі б захацелі. А мы ўжо, мурашкі, падабралі б тое, што застанецца...
        Пік-­Пік адразу ўскочыла з канапы.
        – Ну, дзе ваш цукар? Вядзі!
        І мурашка павяла мышку праз дзірку, якую прарабіў пан Абадран. Як Пік-­Пік ні спяшалася, не забылася прыхапіць цэлы жмут мяшэчкаў – для цукру.
        Мурашка доўга вяла Пік-­Пік па вентыляцыйнай трубе, пасля звярнула ў адзін бок, потым – у другі... Карацей, шлях быў такі блытаны, што Пік-­Пік сама б нізавошта не дабралася.
        Нарэшце наперадзе паказалася святло.
        Мурашка падвяла мышку да невялікай адтуліны:
        – Цяпер, шаноўная, вам варта толькі скочыць уніз, каб апынуцца на жаданым мяшку.
        Мышка скочыла і сапраўды ўпала на пругкі мех, вялікі, як два тэлевізары, са шчыльнай белай тканіны. Мышка імгненна прагрызла ў мяшку вялізную дзірку, і адтуль сыпануў белы салодкі пясок. Але не паспела мышка распрастаць свае мяшэчкі, як уся кладоўка зрабілася рудой ад мурашак. Яны расцягвалі цукар у шматлікія шчыліны так хутка, што мышка адчула, што падае... Калі ж Пік-­Пік ачомалася, дык убачыла, што сядзіць на пустым мяху і побач няма ні адной пясчынкі цукру і ніводнай мурашкі.
        – Гэй, дзе вы? – паклікала мышка.
        Цішыня!
        – Што ж рабіць? – замітусілася Пік-­Пік. – Цукру няма, сяджу невядома дзе...
        Вяртацца ранейшым шляхам было немагчыма – адтуліна, праз якую мышка трапіла ў кладоўку, была занадта высока. Прыйшлося прагрызці дзверы і выйсці ў чужую кватэру. Мышка ціхенька прабіралася па калідоры. Калі пачуўся гучны брэх і вялікі сабака з рудой поўсцю кінуўся на мышку, Пік-­Пік схавалася пад шафу, а сабака ўсё брахаў.
        Пачуўся голас гаспадыні:
        – Чуеш, сабака брэша? Пэўна, на двор захацеў. Ідзі хутчэй выведзі!
        Гаспадар неахвотна пабурчэў, але начапіў на сабаку павадок і пацягнуў да дзвярэй. Мышка ледзь паспела выскачыць следам за гаспадаром і сабакам на лесвіцу, а адтуль – на двор.
        На шчасце, Пік-­Пік ужо ведала свой пад’езд і таму хутка вярнулася дадому. Праўда, без цукру.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.