РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І ХАЛАДЗІЛЬНІК
        
МЫШКА ПІК-ПІК І ХАЛАДЗІЛЬНІК

        
        Аднойчы ноччу, як звычайна, мышка Пік-­Пік захацела есці. Але чамусьці нічога цікавага на кухні не знайшлося.
        «Мама хавае ўсё смачнае ў халадзільніку, – успомніла мышка Пік-­Пік. – Думае, што я туды не дабяруся. А вось і памыляецца!»
        І сапраўды – Пік-­Пік так апантана тузала дзверцы запаветнага сховішча смакоццяў, што ёй удалося іх расчыніць. Ускочыла мышка на жалезную паліцу – вось яно, мышчына шчасце! Шкада, торціка няма.
        Белыя дзверы бязгучна зачыніліся за мышкай – яно і лепей, ніхто не перашкодзіць. І Пік-­Пік пачала есці.
        Яна ела каўбаску, масла, смятанку і тварог і нават нейкія таблеткі.
        Наелася Пік-­Пік і захацела выйсці. Але не змагла. Яна не ўмела адкрываць халадзільнік знутры.
        Неўзабаве Пік-­Пік пачало калаціць ад холаду. Яна моцна дрыжэла: «Др­др-др-др!..» – так што нават халадзільнік пачаў хадзіць ходырам.
        Спачатку ён стукнуўся аб газавую пліту, і атрымалася : «Бух!», пасля –аб буфет, і атрымалася: «Бух-бух­бух!»
        Мама, Тата і Веранічка прачнуліся. Што робіцца на кухні? Пайшлі на грукат і ўбачылі, як халадзільнік швэндаецца з кута ў кут і калоціцца.
        – Там злодзей, – цвёрда сказаў Тата. – Я смелы. Я пайду і выклічу міліцыю. Усе назад! Адыходзім!
        Але тут ад вялікага калатуна дзверцы халадзільніка расчыніліся, і Мама, Тата і Веранічка ўбачылі: у пустой лядоўні, вымурзанае ў смятанку, сядзіць нешта, трохі падобнае да мышкі.
        Мышка Пік-­Пік не стала чакаць, калі яе пазнаюць, і плітанула ў норку, грэцца і спаць.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.