РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ШАКАЛАДНАЕ ДРЭВА
        
ШАКАЛАДНАЕ ДРЭВА

        
        Вераніччына бабуля вырошчвае ў сваёй кватэры прыгожыя кветкі. А акрамя кветак на бабуліным падаконніку растуць у скрынках маленькія памідоры, агурочкі і нават лімоннае дрэўца. Бабуля часта расказвае Веранічцы, якое гэта цуда – садзіш у зямлю маленькае зернетка, а з яго вырастае цэлы куст ці нават дрэва.
        А вось у Вераніччынай Мамы кветкі чамусьці не рас­туць. I зараз прыгожая бухматая расліна звяла, і давялося яе выкінуць. На акне застаўся напоўнены зямлёй гаршчок.
        «Цікава, што туды пасадзяць? – думала мышка. – Можа, памідорнае зернетка? Ці гарбузную семечку? А калі б пасадзіць цукерку? Вядома! Калі пасеяць цукерку і старанна яе паліваць, вырасце цукерачнае дрэва! Як у Вераніччынай кніжцы намаляванае – падобнае да звычайнай елкі, а на яго галінках – і цукеркі растуць, і свечкі, і рознакаляровыя шарыкі...»
        Мышка перабрала свае прыпасы. На жаль, цукеркі засталіся толькі лядзенчыкавыя, а гэта не такі ўжо смак... А вось ляжыць маленькі кавалачак шакаладкі! Цудоўна! Шакаладнае дрэва – тое, пра што марыць кожная
        мышка!
        Пік-­Пік вярнулася да гаршэчка з зямлёй, пракалупала ў ссохлай зямлі глыбокую ямінку і асцярожна апусціла туды сваю шакаладку, ні разу не ўкусіўшы. Засыпала. Верх старанна зараўняла – каб ніхто не здагадаўся, які скарб схаваны ў пустым гаршку.
        Палівала Пік-­Пік будучае шакаладнае дрэўца кожныя паўгадзіны. Адразу вадою, пасля – малаком: бо малочны шакалад смачнейшы. А праз дзень не вытрымала: нешта не расце дрэўца... Раскапала зямлю, паглядзець на насенне, а яго няма! Ледзь не заплакала мышка: старалася, старалася, а нехта выкапаў шакаладку і з’еў! Хто б то мог быць? Пепіта? Не, тая шакаладу не любіць. Мама? Тата? Веранічка? А можа, Максімка? Ён падрос і такі шкодны зрабіўся – паўсюль лезе, усё бярэ ды на зуб каштуе. Вось ён сядзіць на дыванку сярод пакоя і, праўда, нешта жуе...
        – Аддавай маю шакаладку! – пішчыць мышка.
        Максімка выплюнуў тое, што трымаў у роціку. Але гэта аказаўся вялікі сіні гузік.
        – Немаведама што робіцца ў гэтай хаце, – наракала мышка. – Дзеці, бедныя, гузікі ядуць, у мышак, бедных, насенне шакаладнага дрэва крадуць... З зямлі выкопва­юць!
        Мышчына буркатанне пачула Веранічка, папыталася, што за бяда. Пік-­Пік і расказала ўсё пра сваё гора. Ды лепш бы не рабіла гэтага. Пасмяялася Веранічка ды растлумачыла мышцы, што з кавалачка шакаладкі і нават цэлай цукеркі нічога не вырасце, а шакаладка ў вадзе проста растае, як снег...
        – Ну чаму я яе не з’ела... – успамінала мышка сваю шакаладку і доўга круцілася ў норцы і не магла заснуць...
        Адно суцяшала – Веранічка паабяцала, што цукерачнае дрэва хутка ў хаце з’явіцца, і якраз такое, як на малюнку...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.