РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА СТАНОВІЦЦА ПТУШКАЙ
        
МЫШКА СТАНОВІЦЦА ПТУШКАЙ

        
        Аднойчы ноччу мышка Пік-­Пік вылезла з норкі і пабегла на кухню, каб пашукаць чаго-небудзь паесці. Там яна знайшла вялікі батон і пачак малака. Запіваючы хлеб малаком з пачка, які быў вялікі і цяжкі, мышка ўся аблілася. Мокрая поўстачка, вядома, непрыемна. Але мышка не збіралася звяртаць увагі на такія дробязі.
        Па дарозе да сваёй норкі мышка ўбачыла разгорнуты альбом з маркамі дзяўчынкі Веранічкі. Веранічка – добрая дзяўчынка, але не заўсёды кладзе на месца свае рэчы. Вось і гэты альбом яна перад сном пагартала і кінула на падлогу...
        Абнюхала мышка Пік-­Пік альбом – ці можна яго з’есці? Нічым смачным ён не пах, і мышка вырашыла бегчы далей. Але да яе мокрага носа прыліпла адна смелая марка. Паспрабавала Пік-­Пік стрэсці яе, але нічога не
        атрымалася. Марка прыліпла яшчэ мацней. А другая марка прыліпла да лапкі мышкі.
        «Ах вось яны як, гэтая малыя стракатыя істоты! Напалі на мяне, – вырашыла мышка Пік-­Пік. – Я павінна сама напасці на іх і разагнаць!»
        Плюхнулася мышка на альбом з маркамі і пачала раскідваць іх у розныя бакі. А маркі пачалі прыліпаць да мокрай мышкі і хутка ўсю яе абляпілі. Пік-­Пік зрабілася стракатая і прыгожая.
        Агледзела сябе мышка і сказала: «Гэта не я. Трэба паглядзець у люстэрка і даведацца, хто гэта».
        Мышка залезла на стол і паглядзела ў люстэрка.
        «Так, зразумела. Я болей не мышка. Я – птушка. Толькі птушкі бываюць такімі стракатымі і рознакаляровымі». Падумаўшы яшчэ, мышка сказала:
        – Калі я птушка, я павінна лётаць. Трэба паспрабаваць.
        Заплюшчыла мышка Пік-­Пік вочы і саскочыла са стала. Але яна была такая ліпкая, што прыліпла ўсімі маркамі да настольнай цыраты і павісла дагары нагамі!
        Вочкі ў мышкі былі па-ранейшаму заплюшчаныя, і яна вырашыла, што ляціць.
        «Як дзіўна, – думала мышка, – я лячу і нават крыламі не махаю? Трэба было б памахаць!»
        I мышка Пік-­Пік пачала махаць лапкамі і хвосцікам і загайдалася разам з цыратай. Гайдалася, гайдалася, пакуль не звалілася.
        Упала мышка Пік-­Пік на падлогу, і маркі з яе абсыпаліся. Мышка паглядзела на сябе і ўбачыла, што яна больш не птушка. Узрадавалася Пік-­Пік і пабегла да сябе ў норку, спаць.
        «Добра, што я зноў мышка, – думала Пік-­Пік. – Калі б я засталася птушкай, ужо не змагла б жыць у норцы. Трэба было б будаваць гняздзечка. А дзе яго тут збудуеш?.. I спаць хочацца...»
        I мышка Пік-­Пік заснула.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.