РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ПІК-ПІК У КАЗІНО
        
ПІК-ПІК У КАЗІНО

        
        Калі мышка Пік-­Пік разам з Мамай і Татам хадзілі ў госці да Мамінай знаёмай цёткі, то з акна цётчынай кватэры відаць была вельмі прыгожая рэклама. Яна свяцілася мноствам каляровых лямпачак, агеньчыкі міргалі, пераліваліся, перабягалі з месца на месца, утвараючы сапраўдную карціну: дзядзька ў пінжаку, з гальштукам-матыльком падымаў і апускаў чарку, а над ім свяціліся літары: «Казіно Эльдарада». Словы незнаёмыя і прывабныя. Мышка з зайздрасцю назірала, як сытыя мужчыны заходзілі ў шкляныя дзверы пад руку з худзюшчымі даўгалыгімі дзеўкамі і выходзілі пасля такія вясёлыя, задаволеныя... Няйначай іх там кармілі торцікамі. Папыталася мышка ў Мамы, што такое казіно... Але Мама там ніколі не была. І таму адказала толькі прыблізна:
        – Ну, гэта месца, дзе п’юць, ядуць... Танчаць... Ах так, там яшчэ гуляюць у розныя гульні... Капіталізм, карацей, вяртаецца. І ўвогуле – знайшла чым цікавіцца! Каб пра што карыснае папыталася! А то – у казіно захацела!
        Мама яшчэ доўга нешта гаварыла, то абураючыся, то скардзячыся на жыццё, а мышка адразу ж уявіла сабе: шмат сталоў з рознымі смачнымі стравамі і напоямі, музыка, танцы, гульні з мячыкамі ды скакалкамі... Дзіва што людзі выходзяць адтуль такія задаволеныя!
        Воcь і наважылася мышка пайсці ў гэтае «казіно». Будынак знайшла лёгка, пераадолела і шкляныя дзверы, хаваючыся за нагамі нейкага дзядзькі, абутага ў новенькія чаравікі з вялікімі абцасамі. І тут Пік-­Пік разгубілася. Ледзь паспявала ўцякаць ад мноства ног то ў туфліках на небяспечна высокіх шпільках, то ў каўбойскіх чаравіках з жалезнымі абцасамі... Ні мячыкаў, ні скакалак... А самае жахлівае – і торцікаў няма! Народ немаведама чым займаецца... Праўда, час ад часу міма праплываюць падносы, на якіх стаяць высокія шклянкі з рознакаляровымі напоямі і талерачкі, на якіх – нешта падобнае да пірожных... Падносы трымалі на руках хлопцы і дзеўкі ў аднолькавых прыгожых строях – белыя кашулі, сінія пінжакі... Мышка заўважыла, што выходзілі яны з адных дзвярэй. Ага, значыць, менавіта там і захоўваецца самае галоўнае ў гэтай установе – смачная ежа! І мышка кінулася туды.
        За белымі дзвярыма сапраўды аказалася звыклае і мілае для мышкі месца – кухня. І пахі тут былі самыя патрэбныя... Але кухня выглядала не так, як у кватэры, дзе жыла Пік-­Пік. Усё белае, бліскучае, падлога – як люстэрка... Мышка разгублена пачала круціцца, выглядаючы, дзе б ухапіць які кавалачак торціка...
        – Вох, бяда – мыш! – закрычаў раптам нейчы голас.
        – Лавіце! Гаспадар даведаецца – усіх пазвальняе!
        Усчаўся страшэнны гвалт. Ніколі яшчэ мышка не была так блізка да сваёй пагібелі. За ёй ганяліся са швабрамі і вялізнымі нажамі. Пырскалі ў яе бок нейкай гадасцю з балончыкаў... І схавацца няма дзе – усё чыстае, бліскучае, ніводнага цёмнага куточка... Цудам выскачыла Пік-­Пік з тае кухні, прабегла між ног наведвальнікаў і ўрэшце апынулася на вуліцы.
        Па дарозе дадому мышка Пік-­Пік думала: «Вось цяпер я ведаю, што такое капіталізм! Гібель для сумленнай мышкі. У любой дзяржаўнай сталоўцы мяне б і не заўважылі».

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.