РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
ТАТА ЛЕЧЫЦЬ МЫШКУ ПІК-ПІК
        
ТАТА ЛЕЧЫЦЬ МЫШКУ ПІК-ПІК

        
        Аднойчы пабегла мышка на кухню пашукаць што­небудзь смачненькае. І знайшла цэлы пачак цукерак, кругленькіх, рознакаляровых. Гэтыя цукеркі Тата купіў для Веранічкі на Каляды.
        «Толькі пакаштую», – падумала мышка. Каштавала, каштавала, пакуль пачак не зрабіўся пусты. І тут у мышкі Пік-­Пік забалеў жывоцік. Яму даўно надакучылі цэлыя пачкі цукерак.
        – Ой­ёй­ёй! – заплакала Пік-­Пік. – Што са мной робіцца! Ратуйце! – і яна ўпала на спінку, задрала лапкі і голасна застагнала.
        Першым прачнуўся Тата. Прыйшоў ён на кухню, бачыць: мышка Пік-­Пік ляжыць, хвост адкінуўшы, і стогне.
         – Што з табой? – папытаўся Тата.
        – Жывоцік балі-і-іць...
        – А чаму? Можа, ты з’ела чаго-небудзь замнога?
        А мышка, хітруля, плача:
         – Нічо-о­га не ела! Ні крышачкі!
        – То, можа, ты галодная? Жывоцік ад голаду баліць? Можа, даць табе паесці? Хочаш цукерачку?
        Ад гэтых слоў мышцы зрабілася яшчэ горай.
        – Не! Не хачу, не хачу!
        «Ну, калі мышка Пік-­Пік нават есці не хоча, трэба яе хутчэй ратаваць!» – падумаў Тата і прынёс вялікую скрыню з рознымі лекамі, сеў на падлогу каля мышкі і пачаў перабіраць таблеткі.
        – Во, прыгожанькія таблеткі! Кругленькія, ружовенькія! Напэўна, ад жывата! – вырашыў Тата і прапанаваў іх мышцы.
        Лізнула мышка ружовенькую таблетку і плюнула: горка!
        Паціснуў Тата плячыма і дастаў блакітныя таблеткі:
        – Во, блакітныя, бліскучанькія, таксама прыгожыя. Мусіць, ад жывата!
        Раскусіла Пік-­Пік блакітную таблетку і ледзь адплявалася: яшчэ гарчэй.
        Паціснуў Тата зноў плячыма і дастаў жоўценькія таблеткі:
        – Бач, якія жоўценькія! Пэўна, ад жывата!
        Але мышцы і жоўценькія таблеткі не дапамаглі. Перакаштавала яна ўсе лекі, і нічога ёй не падышло. Толькі вялікіх белых таблетак з’ела мышка цэлы пачак. Праўда, гэта былі вітаміны.
        Паглядзеў Тата на запляваную падлогу, раззлаваўся і ўстаў:
        – Ну, я зрабіў усё, што мог. І калі твой жывот такі дурны, што працягвае балець, дык я пайшоў спаць.
        І Тата пакінуў Пік-­Пік.
        А мышка застагнала яшчэ мацней, так што прачнуліся дзяўчынка Веранічка і котка Пепіта. Прыбеглі яны на кухню, убачылі мышку і паклалі ёй на жывоцік цёплую грэлку. Пагрэўся жывоцік і перастаў балець.
        Ускочыла мышка Пік-­Пік і пабегла хутчэй у норку, бо ёй было вельмі сорамна, што яна з’ела ўсе Вераніччыны цукеркі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.