РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК РОБІЦЬ САБЕ МАКІЯЖ
        
МЫШКА ПІК-ПІК РОБІЦЬ САБЕ МАКІЯЖ

        
        Аднойчы днём прыснілася мышцы Пік-­Пік каўбаса. I так захацелася мышцы яе з’есці, што і сон прапаў. Пік-­Пік думала: «Котцы Пепіце далі цэлую палку каўбасы за прыгажосць. А я – самая прыгожая мышка ў свеце! Чаму ж ніхто не прапануе каўбасу мне? Што ж зрабіць, каб на мяне звярнулі ўвагу?»
        I ўспомніла мышка, як Вераніччына Мама робіць макіяж – фарбуе павекі рознакаляровымі парашкамі, якія называюцца «цені», зачарняе вейкі тушшу, пудрыцца, намазвае вусны памадай, а пасля Тата ёй кажа: «Якая ж ты ў мяне прыгожая!»
        «Трэба зрабіць макіяж!» – вырашыла мышка.
        Залезла мышка на пісьмовы стол, зняла з паліцы скрынку з Мамінай касметыкай і села перад люстэркам.
        Больш за ўсё мышцы спадабалася памада ў прыгожым залатым футаральчыку. Пафарбавала мышка памадай нос. Ах, як прыгожа! Нафарбавала яшчэ вушы і хвосцік. Пасля Пік-­Пік зачарпнула лапкай туш і нафарбавала вусы. «Гэтага мала», – падумала мышка і абвяла вочкі чорнымі кругамі.
        Што б яшчэ памазаць? Адкрыла мышка Пік-­Пік каробку з Мамінымі ценямі. Там было многа­многа рознакаляровых квадрацікаў.
        «Ну, не буду ж я па адной фарбе важдацца!» – вырашыла мышка, лягла проста на цені і некалькі разоў па іх пакачалася.
        Скурка ў Пік-­Пік зрабілася стракатая, рознакаляровая, як вясёлка. Знайшла мышка яшчэ футаральчык з блішчынкамі, адкрыла яго і ўсе блішчынкі на сябе высыпала!
        У давяршэнне Пік-­Пік зачарпнула пудры і напудрыла шчокі і лоб.
        «Вось цяпер ва ўсім свеце няма нікога прыгажэйшага за мяне!» – падумала мышка і важна пайшла, задзёршы носік, паказацца ўсім.
        У зале сядзеў Тата і чытаў газету. Раптам нехта перад ім сказаў: «Пі-пі!» Тата падняў вочы і ўбачыў, што на яго ідзе стракатая, бліскучая істота, з чырвонымі вушкамі, чорнымі вусамі, белымі плямамі на шчоках і доўгім чырвоным хвастом!
        «Гэта іншапланецянін! – падумаў Тата. – Зраблю выгляд, што мяне няма, а то ён забярэ мяне ў лётаючую талерку!»
        I Тата падціснуў ногі і схаваўся пад газету.
        «Што гэта з Вераніччыным Татам?» – здзівілася мышка Пік-­Пік і пашыбавала на кухню. А там сядзелі Мама, Веранічка і Пепіта і пілі цёплае малако.
        І вось зайшло на кухню стракатае, бліскучае страшыдла з чырвонымі вушамі і чорнымі вусамі. Мама вырашыла ратаваць сям’ю і лінула на страшыдла сваё малако. А з другога боку на страшыдла абрынулася малако з кубачкаў Веранічкі і Пепіты. На падлозе ўтварылася вялікая белая лужына з рознакаляровымі разводамі. А ў лужыне сядзела разгубленая шэрая мышка.
        Засмяяліся Мама, Веранічка і Пепіта. А мышка Пік-­Пік заплакала. Яна так старалася, а тут усю прыгажосць змылі!..
        Усе перасталі смяяцца, і Мама дала мышцы кавалак каўбасы, каб тая не плакала. Схапіла мышка Пік-­Пік каўбасу і пабегла ў норку.
        А Мама, Веранічка і Пепіта пайшлі ў залу і там убачылі пад газетай Тату.
        – Што ты робіш? – здзівілася Мама.
        – Тс­с­с! – сказаў Тата. – За мной прылятаў іншапланецянін. Можа, ён яшчэ шукае мяне!..
        Паглядзелі Мама, Веранічка і Пепіта вакол і не знайшлі ніякага іншапланецяніна. Тады Тата згадзіўся злезці з крэсла і схаваўся пад коўдру на ложку.
        А мышка Пік-­Пік з’ела каўбасу і заснула, думаючы: «Я ўсё-ткі самая прыгожая мышка ў свеце!»
        I спала яна так крэпка, што яе не разбудзіў нават роспачны крык Мамы, якая знайшла на сваім стале тое, што засталося ад яе касметыкі!

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.