РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыгоды мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і Мікі Маўс
Мышка Пік-Пік прыбірае норку
Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін
Мышка Пік-Пік рамантуе тэлевізар
Як тата стаў суперменам
Нячысцік, які біў арэхі
Мышка Пік-Пік i пан Абадран
Пік-Пік i Пепіта на паляванні
Завяшчанне пана Абадрана
Пепіта i высакародны разбойнік
Конкурс прыгажосці
Мышка Пік-Пік робіць сабе макіяж
Мышка Пік-Пік заблукала
Мышка Пік-Пік робіць прыпасы
Мышка Пік-Пік піша верш
Мышка ў кавуне
Мышка Пік-Пік і роварчык
Мышка Пік-Пік і халадзільнік
Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын дзень народзінаў
Мышка Пік-Пік ладзіць дзень народзінаў
Пік-Пік i брацік
Мышка Пік-Пік гуляе ў бальніцу
Веранічка ідзе на вайну
Шакаладнае дрэва
Як Мышка Пік-Пік сустракала Новы Год
Мышка Пік-Пік на сцэне
Мышка Пік-Пік робіць фрызуру
Мышка Пік-Пік як навуковае адкрыццё
Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам
Мышка Пік-Пік едзе ў вёску
Мышка Пік-Пік і папугайчык
Вайна з лялькамі
Мышка ў космасе
Мышка Пік-Пік есць арэшкі
Мышка Пік-Пік і пясочны торцік
Мышка Пік-Пік плыве за бананамі
Мышка Пік-Пік і мыла
Мышка Пік-Пік – гангстэр
Тата лечыць мышку Пік-Пік
Мышка Пік-Пік і гітара
Мышка становіцца птушкай
Мышка Пік-Пік і рыбкі
Мышка і дамавік
Партрэт мышкі Пік-Пік
Мышка Пік-Пік пячэ торт
Мышка Пік-Пік танчыць
Падступныя мурашкі
Мышка Пік-Пік і спроба гвалту
Мышка ў падарунак
Прывід мышкі Пік-Пік
Пік-Пік у казіно
Мышка Пік-Пік сачыняе казку пра сябе
МЫШКА ПІК-ПІК І РЫБКІ
        
МЫШКА ПІК-ПІК І РЫБКІ

        
        Аднойчы Пік-­Пік вырашыла прагуляцца па кватэры. I раптам у Вераніччыным пакойчыку яна заўважыла шкляную празрыстую скрыню. Скрыня стаяла на стале, а над ёй гарэла лямпачка. А ўнутры рухаліся нейкія жывыя рознакаляровыя істоты.
        – Гэта яшчэ што такое?!! – абурылася мышка Пік-­Пік. – Што за навіна ў МАЁЙ кватэры?!
        Залезла мышка на стол бліжэй да скрыні, разгледзела новых жыхароў.
         – Яны ж ядуць! – ахнула мышка. – Вунь як ратамі чмякаюць! Ні на хвілю не перапыняюцца! – і мышка злосна забубніла кулачком па шкле. – Эй, вы! Як вас там! У гэтай хаце ўся ежа – мая! Ану частуйце мяне, а то сама забяру!
        Але істоты павольна праплывалі пад самым мышчыным носам і нешта жавалі, жавалі, жавалі. А адна нахабніца з вялікімі пукатымі вачыма спынілася перад мышкай, пазіраючы ёй проста ў вочы, нешта ела, хапала грыбастым ротам!
        – Ну, пачакай! – Ворагі былі маленькія, таму мышка Пік-­Пік пачувала сябе смелай і справядлівай. – Зараз я да вас дабяруся! – і мышка высока падскочыла і... ўвалілася ў ваду. – Ой­ёй­ёй! – закрычала Пік-­Пік. – Не хачу, не хачу нічога, даставайце мяне адсюль!
        Роцік мышкі напоўніўся вадой, і яна не змагла больш гаварыць, толькі булькала і малаціла лапкамі і хвастом па вадзе. На шчасце, у гэты час у пакой зайшла Веранічка. Яна дастала мышку і загарнула ў ручнік. Адплявала Пік-­Пік ваду, трохі абсохла і тут убачыла, што дзяўчынка корміць пражорлівых істот нейкім парашком. Ускочыла мышка, скінула ручнік і кінулася да Веранічкі. Зачарпнула мышка поўную лапку парашку, кінула ў рот і... цьфу, цьфу, цьфу, што за брыдота!..
        А Веранічка засмяялася:
        – Гэта ж ежа для маіх рыбак! Яе толькі рыбкі могуць спажываць!
        Пабегла бедная мышка Пік-­Пік у сваю норку, схавалася пад коўдрачку і падумала: «Ну і неразумныя гэтыя рыбкі! Жывуць у мокрай вадзе, ядуць нейкі парашок!.. Не, цукерачкі – лепей!»
        І мышка заснула.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.